Кастусь Каліноўскі

Павінна я чакаць апошняга спаткання.
Няхай ён знае, што дачка
Прыйшла на развітанне.
Няхай пабачыць ён яе
Ў жыцці хоць раз адзіны,
Адчуе блізкіх ля сябе
Ў смяротныя хвіліны.
Дарагі мой Кастусь, падказала душа,
Што мы тут ад цябе недалёка,
Што прыйшлі раздзяліць тваіх думак цяжар
Мы з табой, паланёны наш сокал!
Мы прыйшлі расказаць, як мы любім цябе,
Што з табою памерці гатовы,
Што жыццё нам дае толькі твой запавет
Не схіляць перад горам галовы.
Разрываецца сэрца, Кастусь, у жальбе.
Плача з намі уся Беларусь па табе,
Стогнуць пушчы і рэкі Радзімы
Па табе, наш адзіны, любімы!
Дарагі мой Кастусь! Мой любімы,
Мой родны Кастусь!Да Вольгі падыходзяць афіцэр і дзед.

Мужайся, Вольга,
Пакуль мы жывы,
Жывы і думкі Кастуся.
З табой мы будзем сеяць іх,
Як зерняткі на нівы.

Не памрэ, маладзіца,
У народзе імя Кастуся,
Не адзін ён — іх сотні народзяцца,
Ужо зараз не тут, у палоне цара,
А у пушчах імя гэта коціцца.Паступова плошча запаўняецца людзьмі. Расчыняюцца вароты турмы і адтуль выходзяць жандары. Яны адцясняюць народ. З турмы выходзяць Лосеў і пракурор. За імі выводзяць Каліноўскага. Ён смела ўзыходзіць на эшафот.

Вітаю я цябе, мая апошняя зара.
Вітаю і цябе, любімы мой народзе.
Не цяжка паміраць, як бачыш,
Што зара над нашым краем ўсходзе!

(у народзе)
Кастусь, мой любы, Кастусь!!!Жандары кінуліся шукаць — хто крыкнуў, але з турмы выходзіць Мураўёў.

Стрымаць народ!! Іх шашкамі гані!!!
Чытаць указ!!!

Бывай, мой народ!..Фінал пераапрацоўваецца сцэнічна: ён абрываецца на чытанні прыгавора. Народ, пачуўшы словы «Павесіць», кідаецца на варту з песняй каліноўцаў і падмінае варту. Мураўёў у страху з крыкам «Стрымаць народ» — кідаецца ў турму.Заслона

Невялікі пакой на першым паверсе. На гару сходы. Дзверы і вокны забіты. Ручны друкарскі станок. Убаку пад сходамі камора, дзе спіць Каліноўскі. На стале гарыць лямпа. Старжынская друкуе. Сяргей ёй дапамагае. Вайцэхоўскі за сталом пакуе пракламацыі, Страбейка нешта запісвае.

Колькі друкаваць адозваў?

Вайцэхоўскі. Можаш скарыстаць гэты пак. Заўтра будзе яшчэ кіпа.

Адкуль? На якія сродкі?

Сродкаў хопіць. Мураўёўскія грошы яшчэ не ўсе скарыстаны.

А доктар, аказваецца, нядрэнны друкар.

Няма доктара. Ён значыцца па палку ў ліку забітых у часе нападу.

Вайцэхоўскі. А душа яго ператварылася ў друкара. (Усе смяюцца.)

А таму ён ужо не доктар Верабей, а друкар Гутэнберг!..

Тысяча гатова! (Перадае Вайцэхоўскаму.) Запакуй для ігуменцаў. А я паклапачуся наконт гарбаты, хутка, мабыць, і Кастусь прачнецца.

Раніцой, як прыйшоў, кінуўся ў ложак і, як мярцвяк, дагэтуль спіць.

Вайцэхоўскі. Ён з Домбам аб’язджаў усе аддзелы, штосьці там няладна.

Вайцэхоўскі. Ты чамусьці, Старжынская, часта пачала ўздыхаць. На душы нявесела ці занядужала?

Старжынская (гатуе самавар). Занядужала, Адась.

Вайцэхоўскі. А калі глядзіш на цябе, дык ніяк не скажаш, што ты хворая.

А ты ў камору загляні, дык убачыш яе хваробу.

Не тое, Адась. Думкі непакояць.

Чуваць умоўны стук.

Старжынская пабегла на гару. Зноў стук.

Добра, што не да жандараў.

Так, адрасок трэба змяніць.

Дзе быў? Чаму запрапаў? (Гатуе гарбату.)

Як прыйшоў, дык і кінуўся ў ложак.

Здрада! Паны ратуюць свае скуры. Адны бягуць да Мураўёва з пакорай і народ падбухторваюць, а другія — хто ў Варшаву ўцякае, а хто да французскага імператара пад крыльца туліцца. І гэтая белая сволач кажа, што змагаецца за народ! Шкурнікі!

Вырваць уладу ў паноў!

Не вырвеш, дзяўчынка. Нічога не выйдзе!

Як не выйдзе? Сілаю ўзяць!

Не возьмеш! Спазніліся! (Іранічна смяецца.)

Вайцэхоўскі. Ды кінь ты жарты! Чаго смяешся?

Усе. Як так?

Каліноўскі адчыніў дзверы і слухае.

Усе. Што? Кастусь?..

Вайцэхоўскі. Народ адчувае, хто з ім, а хто супроць.

Няхай жыве народная ўлада!

Усе. Не спіш?..

Няхай жыве дыктатура ўсіх прыгнечаных!

Зараз гарбаткі вып’ю і ў дарогу.

А тым часам нам Домб раскажа, як ен трапіў у пятлю.

Ой, Кастусь, дарагі. Не ўспамінай ты пра гэтую пятлю. Дараваць сабе не магу.

Вайцэхоўскі. А што здарылася з табою?

Мабыць, цікавае што?..

Вайцэхоўскі. А усё ж?

Гэта табе навука, не гарачыся, дружа.

А што з панам зрабілі?

Уцёк, сучы сын, з перапалоху.

Не гарачыся, Домб! Больш спакою! (Скончыў пісаць.) Гэтымі днямі, сябры, склікаю сход. Трэба арганізаваць вышэйшы трыбунал. Гэты пераходны небяспечны момант патрабуе як ад мяне, так і ад вас, сябры, усіх нашых сіл. Перад намі стаяць цяжкія задачы: пратрымацца да цёплых дзён, а там, з надыходам вясны, будзе лягчэй. За гэты час трэба больш цесна звязацца з нашымі рускімі і польскімі сябрамі, якія спачуваюць нашай справе і дапамагаюць нам. Сяргей, я атрымаў паведамленне рэвалюцыйных Пецярбургскіх гурткоў, што частку зброі, якую яны атрымліваюць з-за мяжы, перададуць нам. Гэтую справу я даручаю табе. Паедзеш і наладзіш сувязь.

Сяргей (збіраючыся ў дарогу). Ну, сябры, бывайце! Паехаў на практыку.

Вайцэхоўскі. Зноў з друкара на доктара абярнуўся.

Перадай усім прывітанне.

За поспех ручаюся!

Вайцэхоўскі. Бач ты яе, развесялілася! А раней сумавала!

А гэта, мабыць, Кастусь на яе дзейнічае. Ён для Грыпінкі, як вясновае сонейка для кветкі. Зірне — яна і расквітнее.

Каліноўскі (усміхаючыся). Сёння Домб у лірычным настроі.

І не знайшоў?

Лепш не падцягвай.

Калі ты пяеш, чамусьці нагадваеш птушку.

Усе смяюцца. Чуваць стрэл на вуліцы.

Чуваць галасы ля дзвярэй.

Голас Лосева. Адчыніце!

Бягуць на гару.

Голас Лосева. Ламайце дзверы!

Усе бягуць уніз. Дзверы выламваюцца, уваходзяць Лосеў, афіцэр і салдаты.

Рукі ўгору! (Кароткая барацьба.) Ні з месца! (Страляе ў паветра.)

Страбейка і Старжынская ўцякаюць — першы ў дзверы, другая на гару.

Салдаты прыводзяць Страбейку.

Далёка не ўцячэш, зловім!

Салдат (са сходаў). Ваша высокаблагароддзе, а баба ўцякла.

Салдат выбягае, чуваць стрэл.

Каліноўскі вас тут чакаў ды пайшоў. Не трэба пазніцца, пане палкоўнік.

Праваронілі, пане палкоўнік, крыўдна за вас.

Нічога, галубчыкі, скажаце ўсё. Сродкі для гэтага ў мяне ёсць. Ну-с, пачнем.

Салдат. Ваша высокаблагароддзе, а баба зусім уцякла, вёрткая такая, д’ябаліца.

Чаго глядзела засада?

Не шанцуе вам, пане палкоўнік!

Але вы то не сарвецеся.

Дзе? (Ідзе да каморы.)

Сябры, ратуйцеся! (Б’е лямпу. Цёмна. Крыкі: «Трымай!.. Бі!..» Стрэлы.)

Двор Святаянскага кляштара. Чуваць касцёльны звон. У браму ўваходзяць парафіяне, ідуць да касцёла, а з двара ідзе да касцёла ксёндз, за ім нагляднік.

Памятайце, дамовыя кніжкі павінны быць у парадку. Усіх прыязджаючых неадкладна запісваць. Мы з вамі за гэта адказваем.

. Не турбуйцеся, ойча духоўны. А чаму так позна правіце набажэнства?

Ксёндз (уздыхнуў). Загад. Нічога не зробіш. (Ідзе да касцёла.)

(уваходзячы). А, пан нагляднік, вечар добры! Ну, як у вас, усё добра?..

. А хіба не чулі ў горадзе?..

. Ледзь не забілі нашага маршалка шляхты Дамейку.

. Забілі?.. Што вы кажаце!

. На вакзале злавілі, хацеў уцячы.

. А хто?

. Канешне, у Мураўёва загаворыш. Вы куды, у касцёл?

. Не, дадому, адпачыць з дарогі. (Ідзе дадому.)

. Мне трэба запісаць вас у кнігу, а то, ведаеце, цяпер строга: ледзь што — і на Лукішкі. (Выходзіць.)

Уваходзяць Старжынская і Каліноўскі.

Раю табе быць асцярожным. Забойцу Дамейкі злавілі. Баюся, каб ён не выдаў, што ты жывеш пад прозвішчам Вітажэнца.

Вось і добра.

У касцёле чуваць гукі аргана.

. Выбачайце, пане, у якім нумары жывяце?

. А як ваша прозвішча?

Сёння вы ўжо трэці раз пытаеце мяне. (Пайшоў.)

Абодва выбягаюць. Уваходзяць афіцэр і паліцмайстар.

Я маю пэўныя весткі, што ён хаваецца тут пад прозвішчам Вітольда Вітажэнца. Хаця па кнігах такога не значыцца, але ў тэлеграме палкоўніка Лосева ясна сказана: «Каліноўскі хаваецца ў Святаянскіх мурах пад прозвішчам Вітольда Вітажэнца». Вядзіце сюды частку салдат, рэшта няхай застаецца на месцы і сочыць за вокнамі і ўваходамі. Кожнага, хто ўваходзіць, затрымліваць без шуму.

Слухаю, гаспадзін палкоўнік. (Арган іграе.) Што гэта?

Паручык выходзіць. У часе размовы ў варотах крадзецца Старжынская. Пры праходзе паручыка стала ў цень, потым выходзіць.

Эх, злавіць бы яго, галубочка. Святую Аннушку на шыю атрымаем, ды і на прыкмеце ў Мураўёва буду. (Аглядае дом. Убачыўшы Старжынскую, схаваўся.)

Ідзе на сходы. Паліцмайстар хапае яе.

Куды, мадмуазель, спяшаецеся?

Да сябе дамоў.

Дазвольце, я праводжу вас. (Бярэ яе за руку.)

Э, не, паненка. Ціха! Дзе кватаруеце?

Прыйдзецца сказаць. Ну-с?!

Выпадкова? А сказалі — «дамоў».

Уваходзіць афіцэр, за ім салдаты.

Не тупаць! Ціха! Стой!

. Нагляднік дома.

У вас учора прыстаў па кнігах шукаў Вітольда Вітажэнца і не знайшоў, а ў мяне ёсць звесткі, што ён тут пражывае.

. Калі шукалі па кнігах і не знайшлі, значыцца, няма такога.

А калі я знайду?.. Паказвайце падазроныя кватэры.

Убачым! Паручык! Пачнем з першага паверха, і вы з намі.

Выходзяць. У касцёле гукі аргана.

Казалі, самага галоўнага іхняга правадыра. У Мінску яго аднойчы злавілі, ды ўцёк.

Ды яны ўсе спрытныя.

А якому богу яны моляцца, нашаму?

Дурань! Будзе наш бог звязвацца з імі. Кожны свайму моліцца.

Дык, значыцца, багоў многа?

А калі кожная вера моліцца свайму, дык колькі, выходзіць, багоў?

І зноў жа ты дурань. Гэта яны думаюць, а іх багі і не сапраўдныя. Гэта наш толькі сапраўдны.

Ага! Дык, значыцца, яны моляцца ўпустую?

Вось дзівакі, дарма час трацяць.

Дарма! А ў смалу пападуць к чарцям.

А мы куды пападзем?

А за што іх ловім?

У цябе таксама ёсць?

А чаго там прапісана, непісьменны я.

Выходзяць афіцэр, нагляднік, паліцмайстар.

Каліноўскі са свечкай паказваецца ў дзвярах і выходзіць па сходах з чамаданам.

(выскачыў з рэвальверам). Ваша прозвішча?!

Паліцмайстар (свішча, салдаты выскакваюць і абкружаюць). Арыштаваць!

У чым справа?

Выбачайце за непакой, пан Каліноўскі!

Што? (Паўза. Гасіць свечку.) Гэта непаразуменне!

Салдаты надзяваюць наручнікі.

Голас вартаўніка. Нам не загадана гаварыць.

Голас Мураўёва. Здарова, караул!

Салдаты. Здравія жадаем, ваша высокаправасхадзіцельства!

Паўза. Крокі. Уваходзіць нагляднік.

Уваходзяць Мураўёў, афіцэр і два салдаты — каля дзвярэй.

У шэсць гадзін, ваша высокаправасхадзіцельства.

Устаць! Калі гаворыш з генералам Мураўёвым!

Мураўёў (кідаецца з палкай). Крамольнік!..

Каліноўскі хутка ўстаў і з пагрозай глядзіць на Мураўёва.

Мураўёў (да афіцэра). Хто вешаць яго будзе?.. Наказаць, каб была новая вяроўка, старая ўжо страпалася аб шыі гэтай сволачы!..

Выходзіць, за ім усе.

Шэсць гадзін. Пара!

Забілі барабаны і паступова змаўкаюць.

Другі голас. Праветрыць камеру!

Уваходзіць нагляднік, ставіць зэдлік ля акна, адчыняе акно, глядзіць. Чуваць здалёку барабан.

Прыступіць да кары. (Ударылі барабаны.)

Чуваць здалёк з усіх бакоў галасы, яны нарастаюць разам з песняй. Чуваць стрэлы і голас: «Зачыніць камеры!» Шум натоўпу.

У акне ранішняя зара разгараецца.

Заслона

Кастусь (Винцент Константин) Калиновский

Мемориальная доска. Минск

«Не народ для ўрада, а ўрад для народа»
К. Калиновский

«С сегодняшнего дня все крестьяне и другие жители любой веры свободны, как потомственная шляхта»
Манифест от 20 января 1863 года

Кастусь Калиновский (2 февраля 1838 — 22 марта 1864) — лидер национально-освободительного
восстания 1863 года в Беларуси.

Будущий лидер повстанцев родился в имении Мостовляны на Гродненщине в семье безземельной шляхты.
Окончил Свислочскую гимназии, учился на юридическом факультете Петербургского университета, активно участвовал в деятельности
студенческих землячеств и в революционных кружках.

Создавал революционные гурткі
в Гродненской и Виленской губерниях.
В 1862 он стал во главе Комитета движения, позже ставшего Литовским провинциальным комитетом восстания.
Восстание поддерживали
такие знаковые для Беларуси фигуры, как Ф. Богушевич,
В. Дунин-Марцинкевич,
Н. Орда, З. Минейко.

В 1862-1863 руководил изданием и распространением «Мужыцкай праўды» — первой нелегальной революционной газеты на белорусском языке. Под именем
Jasko Haspadar s pad Wilni писал воззвания к населению (белорусская латинка).

Во время восстания 1863 года «далеко деятельнее, энергичнее и способнее всех воеводских комиссаров
для революционного дела оказался Калиновский»

«Константин Калиновский с настроением герценовской школы во главе честолюбивейших личностей из красных литвинов настойчиво проводил идею
о самостоятельности Литвы», — писали о нем в донесениях виленскому генерал-губернатору.

Читайте также:  Правовой статус медицинского работника – тема научной статьи по праву читайте бесплатно текст научно-исследовательской работы в электронной библиотеке КиберЛенинка

Калиновский руководил повстанцами до самого своего ареста.
Приговорённый к смерти, он оставил свой запавет — «Лісты з-пад шыбеніцы». Казнили его в Вильно 22 марта 1864 года.

Место казни, Вильня

Браты мае, мужыкі родныя. 3-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і можа раз астатні. Горка пакінуць зямельку радную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, – но не жаль згінуць за тваю праўду.
Прыймі, народзе, па шчырасці маё слова прадсмертнае, бо яно як з таго света толька зля дабра твайго мною напісана.

Нямаш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку. Тагды ён толька магчыме жыці ў багацтве, па праўдзе, тагды ён толька, памаліўшысь Богу, заслужыць неба, калі збагаціць наукай розум, разаўе сэрца і радню цэлу сэрцам палюбіць.

Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, – адно намі, як скацінай, варочаць будуць не зля* дабра, но на пагібель нашу.

Зля таго, Народзе, як толька калі пачуеш, што браты твае з-пад Варшавы б’юцца за праўду й свабоду, тагды і ты не аставайся ззаду, но ўхапіўшы за што зможаш, за касу, сакеру, цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю радную.

Бо я табе з-пад шубеніцы* кажу, Народзе, што тагды толька зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля* ўжэ не будзе.

Твой слуга народзе
Яська-гаспадар з-пад Вільні

Собирательным образом инсургента 1863 года стал портрет Витебского хорунжего Сымона Шидловского
— шляхтич и блестящий офицер в крестьянской сермяге с хоругвой Витебской — как символ соединения традиций простого народа и аристократии.

В статье использованы материалы из Государственного Архива
Ресублики Беларусь.

Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.

Ноч, парывы вясенняга ветру. Куток нейкага маёнтка. Вазы са зброяй. На іх туляцца салдаты, шукаючы абарону ад сіверу. Некалькі чалавек грэецца каля кастра. Ходзіць вартавы. Раптам усе ўскочылі, вартавы ўзяў на караул: паказаўся Капітан.

Не спім, ваша высокароддзе.

Дазвольце запытаць, вашскародзь,
Хто гэта Каліноўскі?

Вораг унутраны расійскага прастола,
Здаецца, з іншародцаў, з палякоў.

А ён адзін ці некалькі?

Праз тры губерні ідзем і чуем:
Тут Каліноўскі, там Каліноўскі,
I не паны — сяляне яго хваляць.

Маўчаць! Каб я не чуў ніколі
Разваг падобных, калі хочаш,
Каб зубы цэлымі былі. Запомні —
Ён іншародзец, вораг рускага цара.
Знаць большае — салдату непатрэбна.
Глядзіце ж мне, не спаць!
А хто засне — ў Сібір.
Ну й халадэча — я пайду пагрэцца.Капітан выходзіць. Салдаты зноў кладуцца дзе хто быў.

Эх жыццё салдацкае, ваяцкае!
А ні дня табе, ні ўтульнай ночанькі.
Дзесьці жонка б’ецца, мучыцца,
Сёмым потам абліваецца,
Слязьмі горкімі абмываецца,
На дзяцей сірот гаротных гледзячы.
Ты ж, салдат, начуй пад буранамі,
Ды чакай адной узнагародачкі —
Зубатычыны, аплявушыны афіцэрскае.

Стой! Хто ідзе?Уваходзіць стары з захутанай жанчынай, за плячыма ў яго ліра.

Стары з сляпою ўнучкаю, салдацікі.
Не бойцеся, пусціце абагрэцца.
Я вам за гэта песню паспяваю, байку збаю.

Ідзі, ідзі далей. Тут забаронена
Начальствам.

Чаму не нудна? Нудна, супроць народу
Ідучы.
Садзіся, Вольга, грэйся. Змерзла мабыць.

Пра што спяваць, салдацікі?
Пра Світку можа?

Рэкі Світка наш бабром пераплывае,
Перапёлкай поле пераходзіць.
Сокалам бор-пушчы пралятае,
Малайцом праходзіць у народзе.
Ды не проста ходзіць, а шукае,
Дзе зара ключ залаты згубіла.
Тым ключом замкнёна наша сіла
I замкнёна воля залатая.

Эх, ключ такі згадзіўся б і салдату.
Ці адшукаў ён гэты ключ?

Ён хадзіў па пушчах, па барах,
Ён шукаў па рэчках, па вірах.
Залаты той ключ ён адшукаў.
Адамкне ім волю мужыкам.
Адамкне ім белы свет салдатам.

Адамкне, ты кажаш?
Ты пра Каліноўскага пяеш?
А Каліноўскі твой — не пан і не паляк?

Даць нам не вольна. Сам хай адбярэ!

А нас на шыбельню за гэта?
Казакі ж у двары.
Ідзі ты, дзед, не спакушай —
I так жыццё не рай.
А тут яшчэ ты думкі раздражняеш,
Салдацкую прысягу нашу знаеш?

А ты, браток, народу прысягай.

Ці можа брат спявае з Каліноўскім —
Касі, каса, касі!

Касі, каса, касі!Відавочна гэта быў умоўны знак. Адусюль выскакваюць каліноўцы на чале з рускім афіцэрам. Яны не адбіраюць ружжы ад салдат, а толькі кладуць на іх рукі. Вольга стала супроць ружжа вартавога смела і ўпэўнена: «Салдаты не будуць, не могуць страляць».

Я чуў усё, салдаты. Вам Расія
Дала у рукі зброю на знешніх ворагаў сваіх,
А цар накіраваў яе на вашых жа братоў,
На вашых матак і бацькоў і на дзяцей малых.
Але другая ёсць Расія — Радзіма рускага
Мазольнага народа.
Расія тых, хто марыць пра свабоду,
Такіх, як вы, як навакольныя сяляне!
Няўжо вы пойдзеце супроць яе?
Супроць сваёй Расіі?
Не — вы пойдзеце ў паўстанне!

Эх, паміраць, дык ведаць хоць завошта.
Хто Каліноўскі з вас? Я зброю аддаю!Паказвае на вазы. Хутка ўваходзіць Каліноўскі. Ён акінуў поглядам і ўсё зразумеў.

(абдымаючы прыйшоўшых у рух, узбуджаных салдат)
Салдацікі, вы родныя мае!

Пайшлі, сябры, у наступ на маёнтак.

Панскі двор. На двары сумятня: панская сям’я збіраецца ўцякаць, бо блізка паявіліся каліноўцы. Пан падганяе дворных, каб хутчэй цягалі рэчы.

Хутчэй цягні! Вось я вас падганю!(зазяваўшамуся хлопцу)
Што, хаме, стаў?
Цягні, кажу табе!Пан ударыў хлопца, той хацеў даць здачы, але стрымаўся, панёс цюк.

Мон дзьё, мон дзьё!7 Яны у вёсцы!
Загінем ўсе! Алён віт, мэз анфан!8
Хутчэй, хутчэй.

(да сялян)
Глядзіце, хамы, беражыце ўсё,
А прападзе што — выб’ю з вашай скуры!
Пайшоў, фурман!Карэта з панамі паехала. Настрой дворных змяніўся.

Вось, як мышы, паўцякалі!
Але не сёння — заўтра ўсё адно дагонім!
Пра гэта вось напісана ў газеце.(дастае газету)
Завецца газета
«Мужыцкая праўда» — у ёй пра зямлю і пра волю напісана.
Мовай мужыцкай яна надрукована.
Так Кастусём Каліноўскім загадана.Пакуль сяляне разглядаюць газету, чуваць шум: гэта тры хлопцы цягнуць захопленага пана.

Што гэта! Пана назад валакуць?

Ці ж не казаў я — усё адно дагонім!

Ідзі, ідзі, брухаты, на народны суд!

(пану)
Папаўся, крук?
За здзек нялюдскі твой над намі,
За нашых прадзедаў, што прадзеды твае
На гэтай стайні секлі бізунамі, —
Куды цябе, панок? У вір ці на дубовы сук?

Давайце пачакаем вешаць,
Хай Каліноўскі вырашае,
Якая смерць яму.Песня ўзмацняецца. Сяляне вяжуць пана і кідаюць пад дубам.

Досыць гнуцца ад болю і мукі,
Досыць нам зносіць і крыўду і здзек,
Возьмем косы ў мазольныя рукі,
Хай Каліноўскі на бітву вядзе!
Касі, каса, касі!
Цягне царская воласць падаткі,
Хоць дзяцей прадаваць ты нясі.
Пан здзірае свае недаплаткі9, —
Ты з зямлі іх касою скасі!
Касі, каса, касі!Каліноўцы выходзяць з песняй на сцэну. Пад наглядам Вольгі праносяць некалькі раненых. Уваходзіць і Каліноўскі. Радасная сустрэча з народам.

Сябры мае! Вось і яшчэ адна ўдача:
Маёнтак здалі нам панкі.
Не памаглі ім казакі,
Ні ксёндз жалобным звонам-плачам.

А мы свайго пана затрымалі!

Няўжо? Ну й малайцы!

Хацелі тут яму зрабіць канцы,
Ды вырашылі пачакаць твайго прысуду.

Што ж, заўтра будзе суд.
Ён атрымае на заслугах.
На ноч запрыце ў стайню. Не ўцячэ!Пана валакуць у стайню, запіраюць, ключ кладуць на стол.

Даволі прыгнёту і здзекаў даволі,
Здабудзем мы волю сабе
Не з панскае ласкі, не з царскай рукі,
А сілай і зброяй, сябры-дзецюкі!

Не з панскае ласкі, не з царскай рукі,
А сілай і зброяй, сябры-дзецюкі.

Паноў пазганяем, двары пабярэм
I царскіх сатрапаў змяцем!
А самі мы вольнай сям’ёй зажывем,
На гэтым стаім мы, на гэтым памрэм!

А зараз гуляйма! У гэтым двары
Не пан гаспадарыць, — а мы!
У ранні падзелім зямлю у двары,
Дык песню, дык пляску, давайце, сябры!Пачынаецца пляска.

Па гародзе я хаджу10,
Канапелькі я саджу.
Сею, сею, высяваю,
Ураджаю дажыдаю!

Браў бы я каноплі,
Браў бы я пласконку,
Няма ў мяне любкі,
Няма ў мяне жонкі.

Канапелькі мае, канапелечкі,
Ну, давайце зацвітаць памаленечку.
Канапелькі растуць, канапелькі цвітуць.
Верабейкі лятуць,
Канапелькі дзяўбуць!

Ты хадзі, Мар’яна,
Да мяне за жонку,
Будзем рана-рана
Браць маю пласконку.

Канапелькі мае, канапелечкі,
Ну давайце выспяваць памаленечку.

Калі ж ты не пойдзеш
За мяне, Мар’яна,
Зацкую сабакам,
Праганю за браму.
Дзяўчына
Забі цябе божа,
Ды на сваёй печы.
Забі цябе божа
Таўкачом у плечы.
Яшчэ у дарозе
Зламанай дугою,
На маім парозе
У лоб качаргою.

Канапелькі мае, канапелечкі,
Вы расціце вось тут памаленечку.Песня пераходзіць у танец.

Што скажаце, Марыя Грагатовіч?

Што я скажу? Я далажу,
Што ў трох баях
Тры сотні казакоў разбіты
Маім атрадам ў пух і прах.
За першы бой мы з казакамі квіты.

I ўсё?.. I толькі?..

Што яшчэ, Марыя?

Вы разумееце, што вы зрабілі?!
Я — полька! Я — жанчына!

Што скажаш, Парфіяновіч?!

Я вам гасцей прывёў.Уваходзяць Вярыга і афіцэр.

Вярыга, прывет, мой друг.(пазнае афіцэра і кідаецца яму насустрач.)
А, гэта вы! Як рад, як рад я вам, мой друг.
Жыве хай наш студэнцкі Пецярбург.
О, як мне вас папраўдзе не хапала.

Мяне ў дарозе справа затрымала,
I без яго(паказвае на Парфіяновіча)
Я не папаў бы к вам.
Але цяпер да вашых я паслуг.

Вам адпачыць з дарогі трэба, друг.

Мне досыць і салдацкага прывала.
На адпачынак часу мала.

Я ў Вільні быў. Навіны дрэнь.

Так, я жорстка памыляўся,
Думаў скарыстаць
Супроць цара шляхецкае паўстанне.
Аж бачу я — ваўка з авечкай нельга супрагаць
Цягнуць у лес ён ўсё ж не перастане.
Нам трэба узнімаць, пакуль яшчэ не позна,
Супроць усіх паноў народны бунт
Магутны, грозны.
Інакш загінем мы.
Я вырашаю так — шляхецкія атрады,
Якія пойдуць з намі, — падначаліць нам.(афіцэру.)
Каманду над атрадам Грагатовіч
Прыміце вы, мой друг.

(увайшоўшы пры апошніх словах Кастуся)
Дык гэта дыктатура.

Так — дыктатура. Здайце свой атрад.

Як не хапае вам шляхетнасці — дыктатар.

Так, не хапае, й дзякуй богу.
Інакш яна б мне засціла дарогу
Да сэрца селяніна, для якога
Ўсё роўна пан — паляк, ці беларус,
Ці рускі, — панам застаецца,
Калі сваёй прывычкі не зрачэцца
У селяніна ездзіць на гарбу.
I супроць іх усіх вядзе ён барацьбу.

(Парфіяновічу)
Начальніка кінжальшчыкаў ка мне!(бярэ ключ і паказвае на стайню.)
У стайні пан тутэйшы да суда сядзіць,
Няхай начальнік возьме пад ахову.
Пайшлі, сябры, вам трэба адпачыць.Кладзе ключ на стол і выходзіць разам з Вярыгай і афіцэрам. Марыя выходзіць асобна. Парфіяновіч бярэ ключ і задумваецца.

Ах, змей, што джаліць з-за вугла.Ён кідаецца на дапамогу Вользе.
Я вырву джала.Каліноўскі скруціў пана і кінуў зноў у стайню.

Дай, Вольга, ключ!Дзверы зноў замкнуты. Каліноўскі працягвае рукі да Вольгі.

Як дзякаваць табе, што ты уратавала
Жыццё маё, галубанька мая?!

(абдымае Кастуся)
Як я спужалася, Кастусь,
Мой родны, мой неасцярожны.Пачынаецца трывога.

Трывога. Да зброі!Убягае і народ.

Казакі за рэчкай,
Ідуць ад мястэчка,
Тры сотні з гарматай11.

(афіцэру)
Мой дружа, вам з яе атрадам
Ісці прысадамі, за садам
Ударыць ў левае крыло.
Вам мой стары у дапамогу.
Дзяўчаткі, дружна у сяло,
Усе бароны і нарогі
На вуліцу каням пад ногі,
Каб ім праходу не было.

Я павяду іх, мой Кастусь.

Вядзі, галубка, й сцеражыся.
Табе, Вярыга, мой загад,
Адбіць гармату у салдат.
А мы пайдзём на перарэз
Казакаў біць і не на жарты.
А ну, сябры, у бой за волю,
За вольны свет, за наша поле.

За волю, за зямлю,
Вядзі, Кастусь, нас ў бой.
Вядзі, Кастусь, за волю ў бой,
За волю ў бой!Заслона

Читайте также:  Требования ВАК к диссертации 2020

Мясцовасць з узгоркамі, па якіх раскіданы хаты, платы. З правага боку хата з ганкам, да яе прыбудавана клець. Вечарэе. Заходзіць сонца. Здалёк чуваць спевы дзяўчат. За платамі крадзецца Каліноўскі ў сялянскай вопратцы і ў світцы зверху. Падыходзіць да хаты, стукае ў акно.

А, гэта ты? Вечар добры! Якія навіны прынёс?

Прывёз зброю для нашага аддзела. Там, за ўзгоркам, у кустах. Трэба перанесці і схаваць у цябе, у клеці, а ўначы твой сын прыйдзе з лесу і перанясе ў аддзел.

Добра. А сынка майго бачыў?

Сягоння раніцой. Малайчына, дзясяцкім яго назначыў.

Даў бы бог жывым вярнуцца, баюся, каб не перамаглі нас.

Не бойся, стары. Мужыцкую праўду ніякая сіла не пераможа.

Скажы мне, братка, старому, неразумнаму: вось мы змагаемся за волю, нашы сыны кроў праліваюць, а калі мы здабудзем гэту волю, дык паны застануцца?

Не будзе няволі — не будзе і паноў.

А куды ж яны падзенуцца?

Жыццё такое настане, што панаваць ужо не будзе над кім. Вось, у вольны час пацікаўся. (Дае лістоўку.) Тут табе ўся праўда мужыцкая. Хавай яе ад паноў і начальства, ім гэта не да смаку, А пакуль лішніх вачэй няма, занясі зброю ў клець.

Добра. А сам дзе будзеш начаваць — у нас ці ў лесе?

Да сонца буду ў цябе, а там у лес пайду.

Матруна (уваходзячы). Чаго табе?.. Дзе ж ён дзеўся? (Пабачыўшы Каліноўскага.) А-а, гэта ты тут! Чаму ў хату не ідзеш? Заходзь. Ну, як там мой у лесе, жывы, здаровы?

Суджана памерці, дык смерць і на печы знойдзе. Не плач, усё добра будзе. Сягоння прыйдзе пабачыцца з табою.

Матруна (радасна). Няўжо?

Ну вось, бачыш, — вочы павесялелі.

Казалі, што з Пецярбурга шмат войска пасылаюць і ўсіх, каго ў лесе зловяць, на касцёлах вешаць будуць.

Вяровак не хопіць.

Уваходзіць Лявон з клункам зброі.

Што гэта ты нясеш?

Яго рэчы, ён начаваць у нас будзе.

Каліноўскі бярэ клунак і нясе ў клець, потым варочаецца.

Дзе? Якія багнэты? І што гэта табе здаецца? (Да Каліноўскага.) Заходзь, браток, заходзь.

Каліноўскі ідзе ў хату.

А божухна, божухна! Няхай бы ўжо звер звера грыз, а тут людзі, у бога верачы, адзін аднаго забіваюць. Крывею чалавечай зямлю паліваюць.

Ды што, тут за праўду нашу. А вось як пан дзеля свае ўцехі твайго бацьку бізуном паласаваў, дык гэта што? Зямлю тут крывавую сабакі лізалі. Вось народ і не вытрымаў. Пацярпі, усё добра будзе, і чалавек твой вернецца. Пойдзем у хату, дай малака.

Ідуць у хату. Чуваць спевы.

Эх! А дзяўчатам і гора мала, параспяваліся.

І ім не весела, дай веры.

Увайшлі ў хату. Спевы бліжэй. Са спевамі ўваходзяць дзяўчаты, спяваюць рэкруцкую песню.

. Э, пакінь. Без хлопцаў і гульня не гульня.

. І песні неяк не пяюцца.

. А ты не плач. Лепш у лесе, чымся на вёсцы быць забітаму. Вось, кажуць, у суседнюю вёску прыйшлі жандары і забралі ўсіх хлопцаў.

І чаго гэта ўсе паднялося? Не сядзіцца нашым панам, усё волі хочуць. Хочаш, дык ідзі сам, калі ты пан, — дык не, — дурняў-мужыкоў падбухторваюць, за кроў мужычую волю абяцаюць.

. Дачакаемся, як жа, а калі і забяруць волю, дык для сябе, а нам зноў бізун застанецца.

Каліноўскі выйшаў і слухае.

Не, дзяўчынка, не тое ты гаворыш. Добры вечар!

Усе. Добры вечар!

Дай толькі волю здабыць, а падзяліць мы здолеем. Сабе і бізун, гэта праўда, а пана ў саху ўпражэм, а не пойдзе, дык пана бізуном сцябаць будзем.

Дай жа божа нашаму цяляці ваўка спаймаці.

. А лепш, каб усё ціха было.

Ціха, бабы. (Прыглядаецца.) Так, гэта з нашага аддзела. Ці не здарылася што? (Ідзе да хаты.) Лявон, конь у цябе вольны ёсць?

Лявон (у акне). Ёсць, а што?

На кожны выпадак, можа спатрэбіцца.

За сцэнай галасы баб і дзяўчат: «А я думала, што мой Міколка. Навіны прывезлі?»

Домб (уваходзіць, за ім дзяўчаты). Пасля, дзяўчаткі, скажу. Хто тут ёсць з мужыкоў?

. Ну, што ён казаў?

. Пра майго Міколу не казаў?

І цяпер, у выпадку, калі мяне зловяць і запытаюць у вас, кажыце, што не ведаеце мяне, зразумелі?

Аб якой ты справе гаворыш?

Твая хата лепшая ад усіх, запрасі да сябе афіцэраў.

А сам дзе будзеш?

Недалёка буду. Уначы прыйду, а можа і раней, з сынам тваім. Ну, бабы, бывайце здаровы! Ні слова аб нашых, будзьце героямі, катаваць будуць — маўчыце.

. А ўсё ж страх, як прыйдуць да нас.

Вось і мая старая ўзварушылася.

Чаго стаіце, раты разявіўшы? Салдаты ідуць!

А дзе ты чула?

. За лесам? А што, дзядулька, калі даведаюцца, дзе нашы?

А ты не кажы ім.

. А калі вешаць баб пачнуць?

Ну, яны не дурні і вяроўкі на баб псаваць не будуць, ім хлопцы нашы патрэбны, а не бабы.

. А што, дзядулька, кажуць, што яны да баб ласыя. Як возьмуць нас усіх у палон замест жонак, што тады рабіць?

А брэшаш ты! А калі возьмуць, дык ты не давайся.

. Ага, ён жа дужэйшы за мяне, возьме і схопіць.

А ты кусайся. Вось хто мяне схопіць, той не рады будзе.

Ды хто ж на цябе паквапіцца?

А ўсяк бывае, — за недахопам і мяне ў кумпанію возьмуць. Матка казала мая старэнькая, як Напалявон французскі ў дванаццатым годзе праходзіў праз нашу вёску, дык і старых прыхоплівалі.

Годзе плявузгаць, там відаць будзе, а пакуль што кароў ды коней ганіце на балота, схаваць трэба; курэй ды кабаноў далей хавайце, бо як прыйдуць — усё пабяруць.

Бабы. Няўжо? Ой, матачкі мае, пабяруць, далібог пабяруць!

. Гэй, Міколка, гані каня на балота.

. Аксіння. скажы мамцы, каб кароў з хлева выгнала.

. Ой, і боязна ж неяк.

Чуваць здалёк барабанны бой.

Хлопчык (радасна). Мамка, мамка, войскі ідуць, там за ўзгоркам, са стрэльбамі, з шаблямі! Чуеш, як барабан тарахціць? (Выбягае.)

Куды ты, Лявон?

Забыўся на цяля, схаваць трэба.

Я сама, а ты пры хаце заставайся. (Выходзіць.)

Уваходзіць Матруна, знерваваная, аглядаецца.

Ідуць, ідуць, па майго ідуць. (Хаваецца ў хату.)

Салдацкая песня чуваць усё бліжэй і бліжэй.

Лявон (адзін, жагнаецца). Пан Езус, заступіся і выратуй нас.

Ой, дзядулька, салдаты ўжо ў вёску ўвайшлі. Гузікі залатыя блішчаць. А ў паноў афіцэраў на капелюшах кутасікі і вусы натапыраны. (Выбягае.)

Чаго рады? Эх, дзіцянё неразумнае!

Спевы сціхаюць. Чуваць каманда: «Рота, стой! Рабяты, на адпачынак! Гаспада афіцэры, расставіць часавых, выдзеліць патрулі! Вуха востра трымаць! Памятайце, што мы сярод ворагаў!»
Уваходзяць ротны, Сяргей і Маставы — ардынарац.

. Зараз жа, доктар, даследаваць калодзежы, ці не атручана вада. Гэтыя крамольнікі на ўсё здольныя. Да праверкі ваду не піць, ежу не варыць! Выконвайце.

Слухаю, гаспадзін капітан! (Выходзіць.)

. Што за д’ябал! Вёска быццам вымерла.

А так што, ваша высокаблагароддзе, з перапугу пахаваліся.

. Нічога, усіх выцягнем з нор. (Заўважыўшы Лявона.) А, адзін ужо ёсць. (Лявон кланяецца.) Гэй, стары, а дзе ж уся вёска? Не відаць штосьці.

Ды тутака ўся яна і ёсць.

. Дзе людзі? Пакліч усіх сюды!

Ды як жа клікаць?.. Хто ў полі, хто ў горадзе, хто выехаў.

Што загадаеце, ваша высокаблагароддзе?

. Паслаць зараз патруль па хатах, каб зганялі ўсіх сюды: хто не пойдзе — прыкладам, а крамольнікаў — штыком. Марш! Заняць хаты для начлегу!

. Ну, стары, кажы, дзе паўстанцы?

Мілы панок, ды хто ж іх ведае. Казалі, што ў Вільні быццам ёсць такія, а тутака няма; у нас ціха. Жывем за расійскім царом добра.

. За расійскім, а ты за якім хацеў жыць? За французскім?

Добры вечар, панок!

Мая старая малачка табе дасць ці чабарку згатуе. Гарачанькага з дарогі вып’еш. Заходзь, пане афіцэр.

. А там у цябе ніхто не схаваны?

Загад вашага высокаблагароддзя перадаў. Зараз усіх згоняць сюды.

. Агледзім хату старога. (Вымае рэвальвер.)

. Дык ты гаворыш, што нікога не хаваеш?

Каго хаваць? Старая ды я.

. Ну, глядзі, стары, калі што, дык галавой адкажаш.

Ротны і Маставы выходзяць.

Смалы яму ў горла, а не чабарку. (Выходзіць.)

Чуваць галасы з розных канцоў; салдаты гоняць баб.
З’яўляюцца бабы і за імі салдаты.

. Чаго яны гоняць нас сюды?

. Клаўдзюшку дык з-пад печы за ногі выцягнулі.

Ну, ну, хадзі, тупай!

. Чаго пхаеш?

. Нібы курэй заганяе. Аўса, ці што, дасі?

Ух, і разгаворчывая якая!

. Не чапай рукамі! Не купіў яшчэ! Не твая!

А чыя? Мужыкоў штосьці не відаць.

Глядзі ты, адны бабы, ну і вёска.

. А чаго гналі сюды?

Уваходзяць ротны, афіцэр.

Ваша высокаблагароддзе, калі ласка, паглядзіце — уся вёска з адных баб састаіць.

. Што? Ды што я, бабскі агляд назначыў? Дзе мужыкі?

Няма мужыкоў, вашаскароддзе!..

. Як? Ніводнага мужыка ў вёсцы?

. Ды вось, бегае адзін. (Кіўнула на хлопчыка.)

. Панок, пакінь яго, за што біць хочаш?

. Ага! Знайшлася матка! Твой сын?

. Мой, панок.

. Ілжэш, дрэнь! У лес пайшоў! У банду! Супроць цара! Ну, кажы!

Пан афіцэр, яна праўду кажа.

. Не суйся, стары. Гавары, у лесе твой муж? Ну!? Узяць яе на допыт і перадаць паручыку Сцержневу.

Панок, калі не даеш веры, вазьмі мяне, пытай; яна ж праўду кажа: павёз у Мінск дровы, грошай зарабіць. Не чапай бабу. Не ганьбі свой царскі мундзір.

. Дурань! Я выконваю загад свайго гасудара. Пахаваліся, сволачы і крамольнікі! А з-за вугла будуць расстрэльваць царскіх слуг. Пачакайце, наш генерал Мураўёў цырымоніцца з вамі не будзе. Гэта вам не Назімаў, усіх перавешае, сукіных сыноў. (Да афіцэра.) Выдзеліць атрад на разведку, агледзець мясцовасць і, калі што падазронае заўважыце, зараз данесці! Кожнага злоўленага са зброяй без суда і следства на месцы расстрэльваць! Ступайце!

Слухаю! (Да салдат.) За мной! (Выходзіць.)

. А вы ўсе з кожнай хаты даставіце харчаванне: па 10 фунтаў хлеба, па 10 штук яек, па крынцы малака, па адной курыцы, — усё гэта здаць каптэнармусу. Маставы! Распарадзіся, а там і на начлег. Марш!

Слухаю, ваша высокаблагароддзе! Бабы, чулі загад? Ну і выконвай хутка, па-ваеннаму, у два шчота. Марш!

Маставы і бабы выходзяць.

(у акно). Гэй, старая, прынясі свежай саломы для пана афіцэра, зараз будзе адпачываць.

Старая пайшла па салому ў клець і назад.

. Што ты, стары, стараешся мяне спаць улажыць?

Ды не, панок, як хочаш, я толькі думаў — змарыўся з дарогі, родненькі.

. Наша служба такая: 24 гадзіны на нагах прастаю, калі трэба. А ўсё ж скажы, стары, дзе ўсе мужыкі?

Ды хто паехаў у Мінск, а каго, праўду казаць, і паны сілком у найміты ўзялі ў Варшаву, а хто са страху і сам уцёк.

. З якога страху?

Ды што паны забіралі. Ну, па гарадах і працуюць. А каб супроць цара ісці, як кажа пан, — ні-ні, у нас такіх няма.

Чабарку я зварыла і пасцельку прыгатавала.

. Эх, ноч якая!.. Люблю прыроду! (Ідзе дэкламуючы.) «В песчаных степях Аравийской земли три гордые пальмы высоко росли».

Чуваць спевы салдат. Уваходзіць Матруна.

Ці ведаюць нашы родныя, што па іх жандар прыйшоў? Ах, складуць яны свае галовачкі непакорныя за праўду мужыцкую, за волечку нашу. І чаму гэта няма на свеце праўды для нас? Божачка, ты ўсё бачыш. Чаму не адхіліў бяды ад нас? Няўжо ж толькі мы, мужыкі, такія грэшныя, што заслугоўваем тваю кару? Божа, даруй мне маё сумненне!

(убачыўшы яе). А-а! Што, маладзіца, грахі замальваеш? Такая грэшная?

Усе мы, людзі, грэшныя, пан афіцэр.

. А якія ж грахі?.. А?.. Ну, кажы! Муж, гаворыш, у Мінску, а без мужа сумна, а? Сама маладая, не грэх і саграшыць. (Падыходзіць.)

Пане, што робіце?.. Пусціце!..

. Маўчы, дурніца!

Барацьба. Яна крычыць. Прыбягае Маставы.

Ваша высокаблагароддзе!.. Ой, выбачайце!

Матруна ўцякае за плот і падслухоўвае.

Читайте также:  Доклад на тему политические партии

Потым далажу. (Хоча ісці.)

. Стой! Дурань! Гавары!

Наш патруль схапіў на дарозе каля лесу чалавека, вядуць сюды.

. Да мяне даставіць на допыт!

Ці не майго злавілі?..

Галасы. Ідзі, ідзі.

Уваходзіць Маставы, а за ім усе паступова ўваходзяць і пазіраюць.

Ваша высокаблагароддзе! Вядуць!

Ну, ну, хадзі! Ваша высокаблагароддзе, па дарозе каля лесу прыкмечаны быў чалавек, зброі ў наяўнасці не аказалася, а таму мы яго не прыстрэлілі, а прывялі да вашага высокаблагароддзя. Сюды арыштаванага!

Усе бабы. Ай, ды гэта ж ён!

Пане капітане! Відавочна, гэта непаразуменне.

. Маўчаць! Калі на асіне будзеш боўтацца, убачыш, якое непаразуменне. Імя, прозвішча!

. Праваслаўны і бунтаваць! На дарозе, каля лесу, што рабіў? Шпіёніў?

Памыляецеся, пане капітане, — ехаў з Мінска ў Ігумен.

. Ехаў? А конь яго дзе?

Яны ілгуць, ваша высокаблагароддзе. Ніякіх коней у наяўнасці пры іх не было. Ішоў пяхтурай, а ўбачыў нас — схаваўся ў кусты.

Каня майго паўстанцы ўзялі разам з фурманкай, ледзь сам выратаваўся.

. А навошта ў кусты ад іх хаваўся?

. А табе чаго ж баяцца?

Я — дыякан з Ігумена.

. А чым дасведчыце, дакументы ёсць?

Згубіў, але вопратка мая гаворыць за мяне. (Скідае світку, пад якой падабраны падраснік.)

. Дык што ж вы, ідыёты, айца дыякана за паўстанца прынялі?

Выбачайце, ваша высокаблагароддзе. Хто ж іх разбярэ, калі мы не бачылі расы на іх.

Чуў. Але толькі ён там, каля Вільні.

Што, ашукаліся, малойчыкі?

Ды хто ж яго ведае. (Адыходзіць.)

Дзядулька, дык гэта ж Каліноўскі і ёсць.

(ціха). І дзе ён вопратку папоўскую ўзяў?

Значыцца, узяў, не твая справа.

. Я б на яго месцы ўцякла, а ён у хату пайшоў.

. А-ёй, які адважны!

За нас стаіць, за мужыкоў да д’ябла на рогі палезе.

. Я казала, дзяўчаткі, трэба далей хавацца ад граху. А ну, схопіць і цябе, што ты будзеш рабіць?

. Няхай паспрабуе. Калі мяне схопіць — на ўсё жыццё акалечу, трасца яго матары.

Уваходзяць 1-ы і 2-і салдаты і Маставы.

Вось яны, як перапёлачкі на полі.

А мы, як паляўнічыя; ану, пад зарад бяры па адной кожны! Айда!

. Ну, ну, не вельмі «бяры».

Кінь, браткі, напорам браць. Гэта ж не нашы праваслаўныя бабы; яны ж беларасійкі, іх трэба абыходам абыходзіць, з кумпліментамі. Пшэпрашам, калі ласка, паненка, са мной прайсціся. Так, ці што?

Весела табе, мілы, а нам не да гэтага.

Вось мы і бачым. Мы да вас у госці, а вы вароты на запор.

. Не кожнаму госцю рады бываеш, калі знянацку прыходзіць.

Гэта правільна! А толькі, барышня, не сярдуйце на нас. Справа салдацкая, прыгналі — вось і прыйшлі.

Спалохаліся яны пана афіцэра, не прывычны да вайсковага начальства.

Прывыкаў бык да ярма, ды і здох. А я жыццё люблю.

А ты жартаўнік, служывы.

А без жартаў салдата туга згрызе. Вось ты, дзядуля, у царскай службе быў?

Дваццаць пяць гадоў адслужыў.

Ну і як? Паролі, нябось?

Усё было, сынок.

Тое ж! А ты б песні спяваў. Лягчэй было б. Ану, Сцяпан, нашу маскоўскую, каб ім весялей было.

2-і салдат іграе на гармоні рускую.

Ну, паненкі, хто са мной у пару?

Скачуць рускую 1-ы салдат і ардынарац.

(у акне). Гэта што такое? Смірна! (Танцы спыняюцца.) Танцклас пад акном зрабілі! Не знайшлі іншага месца! Прэч адсюль! Па хатах! Спаць! Марш! Сволачы! (Схаваўся.)

Чорт бяры, я і забыўся, што тут ротны кватаруе.

Канфуз атрымаўся перад барышнямі. (Выходзіць.)

1-ы салдат, Эх, жыццё салдацкае. (Громка спявае.)

Ціха! Іх благароддзе.

1-ы салдат (дапяваючы ціха, выходзіць).

Ўся заплакала сям’я.
Ах, матуля, ах, Настуля,
Не убачыце мяне.

(Ціха далей спявае песню і змаўкае.)

(асцярожна выходзіць з-за дрэва). Бачыла? І ў іх жыццё не вясёлае.

. Вядома. Служба цару, што і пану. Не па сваёй, бач, ахвоце іх сюды прыгналі. (Выходзіць асцярожна.)

З’яўляецца хлопец, азіраючыся падыходзіць да хаты.

Хлопец. Дзядуля, дзядуля, выходзь сюды.

Ціха! Чаго табе?

Хлопец. Мы коней на балоце хаваем, глядзім, твой сын, дзядзька Янка, паўзком з лесу крадзецца. Хоча да Матруны, ды жандараў баіцца. Я кажу: «Ідзі», а ён: «Як зязюля пракукуе чатыры разы, тады прыйду».

Матруна (выходзячы). Чаго табе?

Ай, божачка! Яго ж зловяць! Што рабіць? І пабачыцца хочацца і боязна. (Ідзе за плот, за ёю Лявон.)

На парозе Каліноўскі, ротны і Сяргей.

Дзякуй, капітан. Я ў суседа пераначую, не буду вам перашкаджаць.

. Добрай ночы. (Уваходзіць у хату.)

Табе паведамілі пра мяне?

З аддзела конны прывёз запіску ад настаўніка. Кажы, як у Пецярбургу?

Як наш камітэт?

Уваходзяць два салдаты, з імі пан і пані з клункамі ў руках і за плячыма.

Гэта не далікатна!

. Што тут здарылася?

. Мадам, дазвольце, нарэшце, выслухаць рапарт. Гавары!

На маё запытанне — хто такія — адказалі: тутэйшыя памешчыкі, а пацвердзіць дакументамі не змаглі, бо гэткіх у наяўнасці не было.

. Далёка адсюль?

. Атрад вялікі?

Больш! Цэлы полк! Ах, які жах!

Слухаю, ваша высакароддзе! (Пабег.)

(убачыў Сяргея). Чулі, доктар? Каліноўскі ў дваццаці пяці вёрстах, а дыякан гаварыў: «Усё спакойна, Каліноўскі пад Вільняй».

Уваходзяць паручык Шліхтэр і 1-ы салдат.

Гаспадзін капітан, па вашаму загаду з’явіўся!

. Паручык, вольныя хаты ёсць?

. Нічога, мадам! Я люблю арамат прыроды. Калі ласка, уваходзьце. (Салдату.) Нясі рэчы! Доктар будзе кавалерам.

Паны і Сяргей выходзяць. Салдат нясе рэчы.

Стары? Дзе ты? Ці памёр?

Уваходзіць Лявон, спалоханы.

. Так. (Аглядае.) А ты чуў, стары, бандыт Каліноўскі ў дваццаці пяці вёрстах, а ты: «У Вільні»?..

. Дрэнны ты стратэг! (Увайшоў у хату.)

Сяргей выходзіць з хаты, зачыняе дзверы, аглядае двор і ціха пытаецца ў Лявона.

Дзе гэты дыякан?

Ды хто яго ведае.

Сяргей адыходзіць, увайшлі Шліхтэр і другія афіцэры

З усходам сонца выступаем у паход.

За плотам Кастусь убачыў Сяргея.

Сяргей, ты тут?

Лявон у жаху робіць яму знакі, каб ён схаваўся.

Ведаю. (Аглядае хату.)

Што думаеш рабіць?

Ты што надумаў?

Лявон (у клець). Матруна, збірайся хутчэй.

Уваходзіць дзяўчына, азіраючыся.

Лявон (заглядае ў акенца). Улягліся паночкі, сучыя дзеці. (Аглядае хату, жагнаецца.) Пойдзем, Матрунка, да старой.

Уваходзіць Ян. Каліноўскі да яго.

Навокал усё спіць, час пачынаць.

Нашы ужо ў засадах, каля кожнай хаты, па стрэлу ўсіх захопім.

Добра! (Ціха стукае ў клець.)

Адтуль выходзяць Матруна і Лявон, Матруна ўбачыла Янку.

Ціха, потым намілуецеся. Пяць чалавек давай сюды, папярэдзь Домба, зараз пачнем, а вы ідзіце далей адгэтуль.

Усе выходзяць. Крадзецца 5 чалавек са стрэльбамі і косамі.

Два да хаты, тры ля крыжа. Рыхтуйцеся!

Усе схаваліся, Каліноўскі падпальвае. Гарыць хата, крык, акно разбіваецца, праз яго лезе афіцэр.

Стрэл. Афіцэр падае; дзверы выламваюцца, на парозе ротны; стрэл — ён падае. Затрашчаў барабан, стрэлы, пажар разгараецца.

Заслона

(спявае)
«Ах ты, ноченька, ночка темная3,
Ночка темная, ночь осенняя».

«Ночка темная, ночь осенняя».

«Ни одной-то нет, в небе звездочки,
Лишь один-то есть, мил-сердечный друг».

«Лишь один-то есть, мил-сердечный друг».

(спявае)
Дык вось. сябры, успомнім чалавека.
Сумленне рускае зямлі,
I «Колокол»4 яго магутны
Ва ўсіх кутках Русі далёка чутны.

Жыве хай Герцэн! «Vivos voco!
Vivos Voco!»5

Цень Герцэна вітае паміж намі,
Заве жывых узяцца за сякеру
На самаўладства дзікае цара,
І клічам тым ўздымае нашу веру,
Што над Расіяй ўзыдзе светлая зара.
Паўстаў народ гаротнай Беларусі.

Не, пан ужондавец! Прывык я зваць
Край родны свой гаротнай Беларуссю
І братам мужыка. а не паноў над ім.

Навошта рэзкім быць, Кастусь, такім?

Ды справа зараз мабыць і не ў тым.
Паўстануць ўсе, хто стогне у прымусе.
І хто сумленны — дапаможа ім.

Ты праў, Кастусь!..
У сэрцы рускага вялікага народа,
У марах лепшых між яго сыноў
Былі заўсёды роўнасць і свабода,
Былі заўсёды роўнасць і свабода,
Ён іх здабыць нам памагчы гатоў!
Каліноўскі, Вольга і Вярыга
У сэрцы рускага вялікага народа
Былі заўсёды роўнасць і свабода!

Адною з вамі думкаю сагрэты,
За іх свой голас уздымаем мы.
Тыя ж
Адною з намі думкаю сагрэты,
Уздымаеце за іх свой голас вы.

Дазвольце мне, жанчыне, жаноцкую вам даць узнагароду.(яна цалуе афіцэра)

Мой Мечыслаў, ты не злуешся на мяне?..

У такім выпадку не, Марыя, не!

За гібель дэспата-цара,
За злучнасць рук і сэрцаў нашых
Вышэй паднімем дружбы чашу
I грымнем рускае ура!!!

(акрамя Марыі і пана)
Ура! Ура! Ура!

Я польскі віват дадаю!

I за сябровак у баю!

(Кастусю)
А мы з табой паднімем чару
За сілу будучых удараў!.

Няхай вас Езус абароніць!..

Цудоўная Марыя, мы просім вас,
Без вас прамовы і віно губляюць смак!

Іду і п’ю да дна!
П’ю за найлепшага між нас.

О, так, мой друг, за Беларусь!

I славу ўстаўшае Варшавы.Афіцэр адводзіць Каліноўскага ўбок.

У добры час!
Вітаю смелага між нас!
Давайце вып’ем на дарогу!Усе падымаюць бакалы.

Не трэба так, Кастусь!
О, не сумуйце, сізы сокал!
Народ вы, любіце глыбока,
I ён вам будзе рад!..
А я хацела б, каб вы скора
Дапамагалі яму ў горы
І к нам вярнуліся назад!

Які цудоўны сон сасніў я.
Не веру я сваім вушам.
Здалося мне, што дзесь далёка
«Люблю цябе» звіняць аблокі,
«Люблю цябе» шумяць асокі!
О, паўтары святое гэта слова!

Кастусь, любімы мой, люблю цябе..

Люблю цябе. А ты мяне?

Галубка чыстая мая,

Камера Каліноўскага ў Лукішскай турме15. Кастусь піша сваё апошняе пісьмо.

З-пад шыбельні пішу я, мой народзе,
К табе сваё апошняе пісьмо.
I аднаго мне сёння толькі шкода,
Што для цябе не ўсё зрабіць я змог.
Заўчасна вораг закаваў мне рукі.
Ды наша кроў дарма не прападзе:
Не скончым мы — закончаць нашы ўнукі,
I ўспомняць нас у волі светлы дзень.
Падзяку, мой любы народзе,
Ад вернага сына прымі.
Ты даў мне пазнаць перамог
Над ворагам радасны міг.
Ты даў мне пазнаць хараство
Душы тваёй, сілу тваю.
Я веру, што катаў сваіх
Ты зломіш ў наступным баю.
Спакойна з гэтым я памру
I лягу ў родную зямлю.
Бязмежна я яе любіў,
Бязмежна я яе люблю!У камеру ўваходзіць Мураўёў.

Чаму я абавязан гэткай чэсцю,
Што не звычайны кат прыйшоў
Ка мне з апошняю смяротнай весткай,
А генерал-душыцель Мураўёў?

З майго прыходу можаце пазнаць,
Што вас па-свойму мы высока цэнім,
I вам жыццё б маглі падараваць,
Калі яго на што каштоўнае заменім.
Пад вашым імем мы павесім ўсенародна
Любога, твар яму схаваўшы мехам.
А вы пад іменем чужым, спакойна,
Благародна дажывяце свой век.
Ўзамен вы нам павінны даць
Ўсе пункты, планы мяцяжу,
Ўсе спісы, грошы, зброі сховы.

Каб сто разоў я паміраў
I сто разоў зноў ажываў,
Я б кожны раз жыццё сваё аддаў,
Каб вы і сотай долі не ўзялі
Таго, што тут пералічылі.

Такой прыхільнасці к магіле не разумею я.
Вы малады? Вам дваццаць шэсць, здаецца?

Дастаткова, каб распазнаць ваўка ў авечай скуры.

Я вам забараняю!!!

Не, слухайце, калі прыйшлі.
Я рад, што вы нам паказалі,
Як баіцёся вы суда народа
Вялікай рускае зямлі!

Мы не баімся вас!

Няўжо ніколі перад вамі, генерал,
Прададзеныя вамі за чыны,
Расіі верныя сыны,
Героі-дзекабрысты не ўставалі?

Маўчаць! Мы вас таксама знішчым!!!

Ў душы народа вам не загасіць
Да волі вольнай страснага імкнення,
Народ мой жыў, жыве і будзе жыць!

Ні слова больш!

О, бачу я агні паўстанцаў новых
На Волзе, пад Масквой, на Украіне.
I колькі б цар ні меў вас, Мураўёвых,
Ён з вамі разам і загіне.

Маўчаць! Не толькі гэтага не бачыць вам,
А й сонца больш ніколі!
Загад павесіць вас я зараз дам!

I ўсё ж я шчаслівей за вас,
Жыць буду я і пасля смерці.
Вы ж петляносны труп,
Хаця яшчэ не здолелі памерці!

Павесіць, зараз жа павесіць!Мураўёў хутка выбягае з камеры.Заслона

Оцените статью
VIPdisser.ru